Памяці Іосіфа Антонавіча Гашкевіча

Памяці Іосіфа Антонавіча Гашкевіча, з дня смерці якога, 5 кастрычніка, спаўняецца 147 год.

Іосіф Антонавіч быў дыпламатам, вучоным-мовазнаўцам, даследчыкам Японіі і Кітая. Нарадзіўся ў вёсцы Стралічава Рэчыцкага павета Мінскай губерніі (сучасны Хойніцкі раён). Выдатна валодаў грэчаскай, нямецкай, французскай, англійскай, лацінскай, кітайскай, японскай і карэйскай мовамі. Быў перакладчыкам і дарадцай падчас духоўных і дыпламатычных місій у Кітайскую і Японскую імперыі. Іосіф Антонавіч быў першым дыпламатычным прадстаўніком Расійскай імперыі ў Японіі і адным са складальнікаў першага японска-рускага слоўніка.

Яго працы адзначаны прызнаннем яго навуковай дзейнасці, а таксама ўзнагародамі. За даследчую дзейнасць і бездакорную дыпламатычную службу Гашкевіч у 1858 годзе стаў лаўрэатам поўнай Дзямідаўскай прэміі і залатога медаля. Узнагароджаны Імператарскім ордэнам Святой Ганны ІІ ступені, ордэнам Святога Станіслава ІІІ ступені. Атрымаў медаль на Андрэеўскай стужцы “У памяць вайны 1853-1856 гг.» і іншымі. Пасля адстаўкі жыў у вёсцы Малі на Гарадзеншчыне. Пахаваны ў Астраўцы, дзе Іосіфу Гашкевічу ўстаноўлены помнік.

227