Гадавіна з дня нараджэння Блішча Міхаіла Андрэевіча

7 лістапада 1917 года нарадзіўся наш знакаміты зямляк, мастак тэатра і кіно, жывапісец, Блішч Міхаіл Андрэевіч.

Нарадзіўся Міхаіл Андрэевіч у м. Заспа Рэчыцкага павета Мінскай губерніі.

З 1934 па 1938 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. З 1938 па 1956 год працаваў мастаком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, спачатку выканаўцам дэкарацый, потым мастаком-пастаноўшчыкам.

Сярод работ Міхаіла Андрэевіча вылучаецца афармленне оперных і балетных спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь: «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1949), «Алека» С. Рахманінава (1950), «Марынка» Р. Пукста (1956), «Жызель» А. Адана (1953), «Лаўрэнсія» А. Крэйна (1955).

417