1 чэрвеня 1885 года нарадзіўся Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў

1 чэрвеня 1885 года нарадзіўся Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў, заслужаны лекар БССР, ураджэнец мястэчка Холмеч Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

Быў удзельнікам дзвюх сусветных войнаў. У гады Першай сусветнай вайны займаў пасаду старэйшага лекара палявога рухомага шпіталя, а таксама – лекара санітарнага цягніка. Удзельнічаў у баях пад Вержболовым, Шаўляем і Мітавай (Літва). У 1920-я гг. узначальваў арганізацыю грамадства Чырвонага Крыжа. У гады Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Займаў пасады старэйшага ардынатара Калінкавіцкага вайсковага лазарэта, потым - палявога запаснога шпіталя № 429.

Пасля вайны узначаліў Глускі раённы шпіталь, якому пасля смерці Аляксандра Сцяпанавіча было прысвоена яго імя. Гэта быў адзіны выпадак у БССР.

310