У верасні фонды музея папоўніліся новымі цікавымі экспанатамі – свінцовымі пломбамі з мястэчка Горваль. Экспанаты датуюцца прыблізна другой паловай XVIII – першай чвэрцю XX стагоддзяў. У той час Горваль быў цэнтрам воласці, якая ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Мястэчка мела выгаднае геаграфічнае становішча. Праз Горваль праходзіў тракт Бабруйск – Чарнігаў, таксама дзейнічала прыстань і пераправа праз Бярэзіну. Актыўна вёўся гандаль.
Большасць свінцовых пломб мае ўсходне-заходняе походжанне – гандлёвыя пломбы з Украіны (Крэменчуг, Кіеў) і Польшы (Варшава, Лодзь, Каліш). Пра транзітныя сувязі Горваля з іншымі гарадамі сведчаць пломбы, якія ўмоўна можна аб'яднаць у групу транспартна-паштовых. Самымі яскравымі знаходкамі з’яўляюцца пломбы з унутранай Варшаўскай мытні і Гарадской паштовай канторы №ІІІ.
Свінцовыя пломбы з мястэчка Горваль
- 138 праглядаў