Дабрачынны жэтон перыяду Першай сусветнай вайны (1914-1918)
У студзені фонд нашага музея паступіў цікавы экспанат – дабрачынны жэтон у выглядзе паштовай маркі каштоўнасцю 7 капеек.
У гады Першай сусветнай вайны дабрачынныя жэтоны (папяровыя іметалічныя) атрымалі распаўсюджанне і набылі папулярнасць як адзін са спосабаў збору грошай на патрэбы арміі, на дапамогу параненым воінам, бежанцам, інвалідам, дзецям-сіротам, ўдовам і г.д.
Выпускаліся наміналам 2, 4, 7, 14 капеек з медзі, бронзы і срэбра (84 пробы). Найбольш даражэйшыя жэтоны былі пакрыты эмаллю белага і сіняга колеру.
Дабрачынны жэтон
- 61 reads